Вершам, дасланым з турмы, палітвязень Алесь Кіркевіч павіншаваў з 8 Сакавіка сваю жонку і маці. Пра гэта паведаміла Надзея Крапівіна, жонка палітвязня. Таксама ён даслаў свой малюнак, які называецца «Партызаны».

Заехаў дзед высокім ранкам,
У нашу хату завітаў.
Заходзіць урачыста, з ганку
З кішэні два лісты дастаў.

Адзін -ад маці, што чакае
З каляскай ў парку. Крык варон
З майго дзяцінства не змаўкае.
Пас успамінаў — белы лён.

Другое — жонка дасылае
Струмень рачулкі у гарах.
Надзея ў сэрцы не згасае
Разбіўся страх на камянях…

Як мне аддзячыць вам? На золку
Марозам прыйдзе новы дзень
Скраду я у вясны вясёлку,
Каб па руках звязаці цень.

Я адкапаю дзве крыніцы,
Над Нёмнам пабудую дом,
Ён выстаіць — хай вецер зліцца.
Што вецер? Вецер за вакном!…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна