Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева у інтэрв’ю тэлеканалу Euronews паведаміла, што былы прэзідэнт Курманбек Бакіеў працягвае знаходзіцца ў Беларусі.

Канкрэтнае ж месцазнаходжанне Бакіева і ягоных сямейнікаў хаваецца. Адзін час з'явілася інфармацыя, што кіргізскіх гасцей Лукашэнкі пасялілі ў адной з запаведных зонаў, аднак існуюць падставы ў гэтым сумнявацца. У прыватнасці,

ёсць зьвесткі, што 9-гадовая дачка Бакіева вучыцца ў пачатковай школе пры статуснай гімназіі ў мінскім мікрараёне Вяснянка — тамсама, дзе і ўнучкі Аляксандра Лукашэнкі
, паведамляе радыё "Свабода".

Бацькі пачаткоўцаў на ўмовах ананімнасці расказалі, што леташняй

восенню ў класе з'явілася дзяўчынка характэрнай азіяцкай знешнасці; да яе была прыкаваная асаблівая ўвага выкладчыкаў, ёю старанна апекаваліся. Пры гэтым яна дрэнна размаўляла па-расейску.
Але ў адміністрацыі школы адмовіліся даваць інфармацыю пра сваіх навучэнцаў. Дарэчы, сёлета школьнага ўзросту дасягне і малодшы сын Бакіева.

У службе аховы, прыстаўленай да сям'і Бакіева, на ўсе пытанні радыё "Свабода" адносна адрасу жыхарства і статусу апальнага кіргізскага лідара абяцалі адказаць пасля "адпаведнага ўзгаднення".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?