Брытанскія юрысты спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасцю беларускага лідэра і палітычнай вастрынёй сытуацыі, заявіў кіраўнік прэсавай службы прэзідэнта Беларусі Павал Лёгкі.

Гэтак ён пракамэнтаваў артыкул у брытанскай газэце «The Independent».

Выданне паведаміла, што брытанская юрыдычная фірма H2О Law рыхтуецца ініцыяваць прыватны судовы пераслед у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць усе неабходныя складнікі для таго, каб прад’явіць як прыватнае абвінавачанне, так і грамадзянскі пазоў Аляксандру Лукашэнку. Мы гатовыя ўступіць у гэтую справу, і сем’і, якія мы прадстаўляем, поўныя рашучасці», — заявіў у інтэрвію газэце партнэр-заснавальнік H2О Law Джэйсан Маккей.

«Перспектывы ў гэтай задумы — нулявыя, — сказаў Павал Лёгкі. — Гэта на самой справе ня больш чым піяр-акцыя спадароў юрыстаў. Гэта толькі спосаб хоць як звярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасцю беларускага лідара і палітычнай вастрынёй сытуацыі. Я думаю, што і самі арганізатары выдатна разумеюць, што гэта пусты рэклямны пшык. А вось The Independent, не разабраўшыся ў сутнасьці пытаньня, папросту купілася на танны трук. Іміджу сур’ёзнага выданьня падобнае, на мой погляд, проста шкодзіць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?