Яны падышлі да небяспечнай рысы.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, знізіліся за люты на 319 млн даляраў (7,4%) пасля зніжэння на 688 млн даляраў ЗША (на 13,7%) за студзень.

На 1 сакавіка рэзервы склалі 4024 млн. даляраў супраць 5031 млн даляраў на 1 студзеня. Агулам яны знізіліся за два месяцы гэтага года на 1007 млн даляраў (20%). Такія звесткі апублікаваў Нацбанк.

У структуры рэзерваў актывы ў валюце склалі $ 1281,3 млн., скараціўшыся на 626,4 млн даляраў (32,8%) з пачатку года.

Манетарнае золата знізілася за студзень-люты на 339,1 млн даляраў (21,2%) і на 1 сакавіка склала 1 260,7 млн даляраў.

Іншыя актывы склалі 900,7 млн даляраў, што на 54,8 млн даляраў (5,7%) менш, чым на пачатак года.

СДР (спецыяльныя правы запазычання) склалі 580,9 млн даляраў супраць 567,7 млн на 1 студзеня 2011 года.

Фактычна, пры захаванні цяперашняга тэмпу падзення рэзерваў, іх засталося ўсяго на некалькі месяцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?