У Гарналыжным комплексе «Сілічы» 7 сакавіка загінуў лыжнік. Хлопец катаўся разам са стрыечным братам. Адзін з іх упаў. Брат хацеў яго аб’ехаць і урэзаўся ў агароджу, а пасля ў дрэва. Ад траўмаў ён сканаў.

Пра гэта паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Вось як апісвае гэтае здарэнне адзін з відавочцаў на форуме extreme.by: «Сёння катаўся, не ведаю, праўда ці не…. Адбывалася ўсё прыкладна ў 20:15. З’язджаючы па трасе (нумар не ведаю), яна ідзе праз выхад і далей уніз да пад’ёмніка, пры з’ездзе працоўны падняў загароджу і папрасіў пачакаць. Спытаўшы, што здарылася, ён распавёў, што хтосьці вельмі моцна пацярпеў (мноства пераломаў), падрабязнасцяў ён не ведаў сам. Праз пару хвілін гутаркі, падняўся снегаход, да якога былі прывязаныя насілкі… у іх ляжаў хлопец і сядзелі яшчэ 2 чалавекі… я не пайшоў даведвацца як і што, бо вельмі хутка з’ехалі ў медпункт…»

Па словах відавочцаў, загінулы і яго брат былі нецвярозымі. Аднак у праваахоўных органах гэту інфармацыю абверглі. У сувязі з інцыдэнтам міліцыя праводзіць праверку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?