Малады Фронт запісаў відэаролік, у якім заклікае прыходзіць на Дзень Волі 25 Cакавіка.

Разам з відэаролікам на сайце Маладога Фронту можна знайсці варыянты аб’явак і аватарак таго ж зместу.

Верагодна, відэаролік хутка распаўсюдзіцца па сацыяльных сетках. 46-секунднае відэа з кадрамі з мінулых акцый заканчваецца партрэтам Лукашэнкі і подпісам «Прыйдзі ты, каб сышоў ён». У адмысловых групах, прысвечаных Дню Волі ўжо ёсць некалькі відэаролікаў такога кшталту.

Зусім іншая рэч з аб’яўкамі. Дызайнеры, што стваралі іх, арыентаваліся на незразумелую мэтавую аўдыторыю, таму абсалютная большасць прапанаваных аб’явак нагадвае віншавальныя паштоўкі, аздобленыя кранальнымі фота. Такія паштоўкі прадаюцца ў кожнай сувенірнай краме, але тут замест звыклага подпісу кшталту «Каханай…» чамусьці прылеплены «Дзень Волі», што выглядае недарэчна. Перспектывы іх шырокага распаўсюду сумнеўныя.

Зрэшты, маладафронтаўцы не хаваюць: яны вырабілі гэтую прадукцыю, каб даць штуршок. Маўляў, няхай кожны здатны зробіць сваё, лепшае.

Паштоўкі і аватаркі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?