У Брэсцкай вобласці за мінулыя выхадныя (5–8 сакавіка) скончылі жыццё самагубствам сем чалавек, усе — мужчыны.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры вобласці, 5 сакавіка ў Баранавічах з чацвёртага паверха гарадской бальніцы выкінуўся мясцовы жыхар 1951 года нараджэння, які знаходзіўся на стацыянарным лячэнні.

6 сакавіка засіліліся два мужчыны: жыхар Бярозаўскага раёна 1975 года нараджэння і жыхар Камянецкага раёна 1957 года нараджэння. Іх целы былі знойдзены ў гаспадарчай пабудове ў двары дома па месцы жыхарства.

7 сакавіка аналагічныя суіцыды былі ўчынены ў Баранавіцкім раёне мужчынам 1943 года нараджэння і ў Столінскім раёне — 1959 года нараджэння. У гэты ж дзень застрэліўся мужчына 1987 года нараджэння ў Бярозе.

8 сакавіка ў двары свайго дома быў знойдзены жыхар Драгічынскага раёна 1967 года нараджэння, які вісеў у пятлі.

Праводзіць праверку следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?