Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева у інтэрв’ю тэлеканалу Euronews паведаміла, што былы прэзідэнт Курманбек Бакіеў працягвае знаходзіцца ў Беларусі [ад красавіка 2010 года].

«Ён жыве цяпер у Беларусі, ён атрымаў там нібы прытулак. Сённяшнія падзеі ў Афрыцы дазваляюць глядзець на гэтыя рэчы зусім па-іншаму, і мы бачым, што даравання няма такім людзям, якія далі каманды забіваць іншых людзей», распавяла Роза Атунбаева.

На пытанне тэлеканала, ці будзе Кыргызстан дамагацца выдачы збеглага дыктатара, Роза Атунбаева заявіла: «Мы цяпер ведаем, што ён там знаходзіцца. Мы дамагаемся экстрадыцыі яго сына, які жыве ў Лондане, экстрадыцыі яго братоў, і асабліва аднаго з іх, які ўзначальваў службу бяспекі. Гэта той чалавек, які мае дачыненне да ўсіх зверстваў у нашай краіне. І нас, вядома, не пакідае абыякавымі тое, што на шматлікія свае запыты мы не атрымліваем адказаў ад шэрагу краін. І мы нават ведаем, што некаторыя прыхільнікі і блізкія памагатыя Бакіева, у сілу таго, што яны ўклалі даволі вялікія капіталы ў іншыя краіны (а гэта ўсё — скрадзеныя грошы), то яны атрымліваюць і статус бежанца, і нават грамадзянства».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?