У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс паводле пазову Беларускага хельсінскага камітэта супраць Міністэрства юстыцыі.

БХК абскарджвае папярэджанне Мін’юста за абарону незалежнай адвакатуры. Працэс вядзе суддзя Галіна Жукоўская.

Папярэджанне Мінюста было вынесенае 12 студзеня 2011 года, паьля таго, як праваабаронцы накіравалі спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнаўль інфармацыю пра ціск уладаў на адвакатаў, што абараняюць абвінавачаных і падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня.

Міністэрства юстыцыі палічыла, што ў гэтым паведамленні «меў месца распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, што дыскрэдытуе праваабарончыя органы і органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?