На працягу апошніх дзён у інтэрнэце актыўна распаўсюджваюцца чуткі наконт дэвальвацыі беларускага рубля, якая як быццам бы адбудзецца 9 сакавіка.
курс даляра складзе 3900 рублёў.Нагадаем, што пакуль што адзін даляр ацэньваецца ў 3015 рублёў.
Сёння ў абед інтрыгі дадаў сайт Нацбанка. Пачынаючы з гэтага часу на ім не адлюстроўваюцца курсы валют. Наведнікі бачаць толькі параду звярнуцца да сістэмнага адміністратара — «An error occurred on the server when processing the URL. Please contact the system administrator». Цалкам імаверна, што сервер проста не вытрымаў запытаў ад цікаўных беларусаў. Разам з тым большасць старонак сайта адлюстроўваецца ў звычайным рэжыме.
Пасля размяшчэння інфармацыі на nn.by сайт Нацбанка зламаўся канчаткова — «Service Unavailable».
Два гады таму, у студзені 2009 года менавіта сайт Нацыянальнага банка першым абвесціў шакуючыя курсы валют пасля 20%-ай дэвальвацыі.Гэта дазволіла спрытным беларусам зняць грошы са сваіх укладаў у валютных банкаматах яшчэ да абясцэньвання грошай.
* * *
9 сакавіка сайт Нацбанка аднавіў працу.





