Свой дзень нараджэння ён адзначае ў СІЗА КДБ. Кандыдат у прэзідэнты, які, імаверна, набраў найбольш галасоў, ён натуральным чынам стаў адным з галоўных абвінавачаных па справе аб «масавых беспарадках». У турму пасадзілі нават ягоных паплечнікаў па штабе і жонку, а ягопрэс-сакратар Аляксандр Атрошчанкаў ужо атрымаў чатыры гады зняволення за ўдзел у пратэстах супраць парушэнняў дэмакратыі і правоў чалавека.
Рэдакцыя далучаецца да віншаванняў.
Сястра Андрэя Саннікава, Ірына Багданава, напісала брату ліст. Ліст адкрыты, бо яна не спадзяецца, што цэнзура СІЗА КДБ яго прапусціць, і арыштаваны кандыдат у прэзідэнты прачытае яго, калі выйдзе на свабоду.
«Дарагі Андрэйка!
Так звяртацца да цябе я стала нядаўна, некалькі гадоў таму. З маленства павялося так, што я называла цябе амаль афіцыйна — Андрэй. Уявіць не магла, што можа быць інакш — як жа, старэйшы брат. Мне заўсёды цябе ставілі ў прыклад: у маім дзяўчынкавым уяўленні ты быў недасяжнай вяршыняй — эталонам поспеху. Так засталося на доўгія гады. Мы мала бачыліся: з маіх сямнаццаці гадоў жылі ў розных краінах — спачатку з прычыны тваёй працы, потым з прычыны майго ад’езду.
Але раптам, некалькі гадоў таму я ўбачыла цябе іншымі вачыма, убачыла проста брата — вельмі разумнага, здольнага, які ўсё ўмее і разумее. І, у той жа час, самага роднага і блізкага — адзінага брата, родную кроў. Гэта адбылося амаль раптам, нібы на імгненне погляд сфакусаваўся на чымсьці неверагодна важным, тым, што павінна заняць сваё асаблівае месца ў памяці, у свядомасці. Можа быць, гэта адбылося, калі ты, знаходзячыся за сотні кіламетраў, падтрымліваў мой дух пасля інсульту, ласкава называючы дзіцячым імем. А можа, калі я ўбачыла, што ты ў жыцці сутыкаешся з тымі ж праблемамі, што і я, і вырашаеш іх вельмі падобна, толькі
У апошнія гады мне вельмі не хапала зносін з табой. Так хацелася распытаць пра ўсё, абмеркаваць праблемы. Але ты
Пасля твайго рашэння балатавацца ў прэзідэнты стала яшчэ складаней. Мяне пыталі пра тое, чаму ты на гэта рашыўся, а я не разумела пытання. Здавалася абсалютна арганічным увасобіць у жыццё адзін з тэзісаў нашага выхавання — барацьбу за веру ў дабро і справядлівасць. А мама была ў шоку ад твайго рашэння: з аднаго боку, трэ было падтрымліваць яе, з іншай — ахаваць цябе ад звычайных матчыных страхаў і хваляванняў. Няпростыя задачы, калі жывеш за сотні кіламетраў. Інфармацыйны голад быў невыносны.
Толькі адна тэма заўсёды заставалася адкрытай — Данік. Пра сына ты заўсёды распавядаў шмат і з задавальненнем, пра яго пацешныя выказванні і выбрыкі. Дзіўна, наколькі ён разважлівы для сваіх гадоў і як тонка ўсё адчувае. Мы вельмі чакалі нашага сумеснага адпачынку сем’ямі. На жаль, канец жніўня быў для цябе няпростым, і мы не перасекліся. Ты прывёз Іру з Данікам, а сам паляцеў у Мінск — табе трэ было весці прэзідэнцкую кампанію. Адпачынак прайшоў выдатна — выдатна было пабыць з Ірай і малым, але як жа цябе бракавала! Размоваў з табой або проста маўчання, але побач.
Сёння ў цябе дзень нараджэння, і ў мяне спыняецца сэрца, калі я думаю пра тое, як ты яго правядзеш. Я з усіх сіл стараюся паслаць табе ўсю любоў і цяпло, якія перапаўняюць маю душу, у дарэмнай надзеі, што яны да цябе дойдуць. Але ж нават большасць лістоў і паштовак да цябе не даходзіць. Ты ніколі ў жыцці ні пра каго дрэнна не казаў, і я не буду. Я толькі спадзяюся, што ў тваіх ахоўнікаў і следчых засталіся нармальныя чалавечыя якасці. І, можа быць, яны ўспомняць сёння аб гэтым, і паставяцца да цябе
Памятаеш, як мы адзначалі твой дзень нараджэння на дачы? Некалькі сем’яў. Усё яшчэ ляжаў снег, мы коўзаліся на лыжах, а потым елі бульбу ў лушпайках, звараную на „буржуйку“. Няхітрая ежа і забавы, але ў коле родных і сяброў. Было весела і цёпла! І здавалася, што дзень нараджэння не можа быць днём нешчаслівым. Некалькі дзён таму мы з мамай даведаліся, што ты пазбавіўся адваката і ў цябе дрэнна са здароўем. Для мяне непераносны твой боль, і першая думка, якая мне наўме, калі я пра гэта думаю — я хацела б апынуцца там замест цябе. Мусіць, так думаюць усе, чые родныя знаходзяцца ў турмах. Але я ведаю, што нягледзячы ні на што, ты выстаіш, бо ты змагаешся за тое, у што верыш.
Усё часцей я стала думаць аб тым, як важна шанаваць кожную хвіліну — час, калі знаходзішся побач з тымі, каго любіш. Як важна часцей казаць адзін аднаму добрыя словы. Мы заўсёды адкладаем гэта на потым, не цэнім часу, праведзенага разам, некуды ляцім, спяшаемся. Я цяпер вельмі хачу вярнуцца назад у часе, і зноў пражыць нашы сустрэчы. Спадзяюся, што ў нас яшчэ будзе шмат шчаслівых святаў, і мне не трэ будзе па крупінках вышукваць у памяці рэдкія моманты зносін.
Я хачу пажадаць табе стойкасці і мужнасці. Веру, што твае прынцыпы непахісныя — ты ні пры якіх абставінах не губляў чалавечай годнасці і прыстойнасці. Жадаю табе душэўных сіл, каб з гонарам вынесці ўсе выпрабаванні. У цябе дужая сям’я, мноства адданых сяброў, і я ўпэўненая, што ты адчуваеш нашу падтрымку. Веры табе, Надзеі, а Любоў да цябе сцякаецца з усяго свету.Віншую цябе з днём нараджэння, Андрэйка!»





