Выступ мусіў адбыцца ў Легкаатлетычным манежы 13 сакавіка.

Гомельскі канцэрт гурту «Ляпіс Трубецкой» мусіў адбыцца ў Легкаатлетычным манежы Гомеля 13 сакавіка. Цяпер над ім навісла пагроза адмены.

Чуткі пра зрыў канцэрта з’явіліся адначасова з публікацыяй неафіцыйнага «чорнага спіса» творцаў культуры, у які трапілі і «Ляпісы».

Мэнэджар гурту Зміцер Бескаравайны пракаментаваў сітуацыю так: «Па неафіцыйнай інфармацыі, канцэрт у Гомелі плануюць адмяніць. Як паведаміла нам адна з крыніцаў, віцэ-мэр горада патрабуе ад Гарадскога цэнтра культуры знайсці нагоду, праз якую канцэрт не зможа адбыцца. Гэта можа быць нешта кшталту трубы, якая нечакана лопнула. Прададзена ўжо больш за 1000 квіткоў.

Па нашай інфармацыі якраз цяпер складаецца афіцыйны ліст з указаннем прычыны, чаму канцэрту не будзе. Не ведаю, як гэта звязана з «чорным спісам», але па часе ўсё супадае.
Таксама «Ляпісы» зніклі з эфіру большасці радыёстанцый краіны. Наколькі мне вядома, праблемаў з іншымі канцэртамі туру пакуль няма. Магчыма, гомельскія ўлады такім чынам проста праявяць сваю ініцыятыву».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?