«Наша Ніва» толькі што атрымала з Вярхоўнага Суда статыстыку за 2010 год: было апраўдана 217 чалавек на 61054 асуджаных (0,36%). У дэмакратычных краінах лічба апраўдальных прысудаў складае 10–20%.
Калі людзі ў масках раздзяваюць кандыдатаў у прэзідэнты дагала і ставяць іх на расцяжку пяць разоў за дзень, яны фармальна нічога не парушаюць. Няма ніякай нормы закона, якая б абмяжоўвала лічбу вобшукаў у турэмнай камеры.
Гітлерцы таксама дзейнічалі па законе — па сваім законе.
Аблівалі на марозе халоднай вадой генерала Карбышава — за парушэнне лагернага рэжыму.
Арыштоўвалі камуністаў і сацыялістаў — як «дэструктыўных элементаў».
І старшыня КДБ БССР Цанава згодна з законам паслаў элегантную Ларысу Геніюш на 25 гадоў у канцлагеры — на верную смерць.
Праўда, доля распарадзілася іначай: Геніюш праз 8 гадоў з лагера вярнулася ў родны край, а пасадзілі ўжо Цанаву — таксама ў поўнай адпаведнасці з законам. Кат сам аказаўся не такі трывушчы і сканаў за кратамі.
Законы краіны часам пярэчаць нормам міжнароднага права і агульнапрызнаным уяўленням аб правах чалавека.
Дзеянні па законе, які пярэчыць Канстытуцыі ці неад’емным правам чалавека, могуць цягнуць у далейшым юрыдычную адказнасць.
Як нагадаў нядаўна лідар
Наша жыццё фармуе не толькі літара законаў, але і дух звычаяў.
Лічба, якая найлепш характарызуе рэпрэсіўнасць лукашэнкаўскага рэжыму, — гэта нават не колькасць палітвязняў, а доля апраўдальных прысудаў, якія выносяцца ў краіне.Вось што пра гэта піша чалавек, ніяк не звязаны з палітычнай апазіцыяй, — Ігар Лапека, галоўны спецыяліст камісіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу па нацыянальнай бяспецы, кандыдат юрыдычных навук:Паводле звестак Вярхоўнага Суда Беларусі, у 2008 годзе быў апраўданы 191 человек на 68 530 асуджаных (0,28%). У 2009 годзе гэты паказчык склаў 187 апраўданых на 62 064 асуджаных (0,3%). «Наша Ніва» толькі што атрымала з Вярхоўнага Суда статыстыку за 2010 год: было апраўдана 217 чалавек на 61054 асуджаных (0,36%).
Параўнайма гэтыя лічбы: 0,3% у Беларусі і 10–20% у дэмакратычных краінах.
У ліку гэтых дзесяці працэнтаў і 4 гады турмы Атрошчанкаву і Парфянкову за іх палітычны пратэст. У іх ледзьве не трапіў і школьнік Логінаў з Віцебска, на якога хацелі павесіць забойства. Толькі дзякуючы звышнастойлівасці бацькоў, яго справа нядаўна стала паказальным выняткам, які толькі пацвярджае правіла.
Гэта і ёсць кошт дыктатуры і яе псеўдазаконнасці.
Гэта і ёсць рэальная лічба ахвяраў злачыннага рэжыму — 6000–12000 чалавек у год. Людзей, якім ламаюць лёсы, якія выходзяць — калі выходзяць — маральнымі і фізічнымі калекамі, сухотнікамі, рэцыдывістамі.





