Актывістыгей-руху Беларусі падалі ў Мінскі гарвыканкам заяву на правядзенне шэсця «Марш раўнапраўя», прымеркаванага да Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі 17 мая.
Заяўнікамі маршу выступілі 5 актывістаў арганізацыі IDAHO Belarus.
Мэта «Маршу раўнапраўя» — выступ у падтрымку правоў чалавека і грамадзянскага раўнапраўя для ўсіх людзей незалежна ад этнічнай прыналежнасці, рэлігійных і культурных перакананняў, сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.
«Марш раўнапраўя — акцыя для кансалідацыі розных меншасцяў у Беларусі, якія часта зазнаюць дыскрымінацыю ў той ці іншай ступені. На гэты раз мы вырашылі не вырываць з кантэксту правоў чалавека права
Дадзены марш пройдзе ў рамках «Фэсту раўнапраўя», які IDAHO Belarus плануе правесьці з 14 па 17 мая.