…пра Беларусь у цэнтры Еўропы, бітву пад Оршай і простыя пясчынкі, якія хацелі стаць залатымі.
Нядаўна Белнэт гуў ад імені суддзі Вольгі Комар. Якая дала чатыры гады турмы фігуранту справы аб «масавых беспарадках» Васілю Парфянкову. Цымес быў у тым, што Комар (у дзявоцтве Канойка) скончыла апальны Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Той самы, дзе вучыўся і Алесь Міхалевіч, і многія з тых, хто атрымліваў «суткі» за ўдзел у мітынгах пратэсту.
Мала таго — прынцыповая суддзя некалі спрабавала пісаць прозу
Вольга Комар часоў ліцэя - фота з karyzna.livejournal.com.
Вольга Канойка. Вандроўка ў пустэльні
- Мне проста хочацца жыць.
Жыць недзе ў спакоі…
Цягнуцца адною рукою да зор,
а другую бяспечна трымаць у кішэні.
Няхай яны мітусяцца, таўкуцца
ў сваёй абыдзённасці.
Я ж буду стаяць над імі,
спаважна глядзець уніз —
там квёла пластуюць кузуркі,
баючыся адчуць поціск важкага бота.
Дзень быў, і мы ішлі. Едкі пыл упіваўся ў твар, стомленасць валіла з ног, і да таго ж вельмі хацелася піць. Засталася ўсяго адна бляшанка з вадой. Навокал не бачылася прынаднага месца, якое схавала б ад надакучлівае спёкі. Калі ўжо зусім не хапала сіл, сабака пабег нечага ўбок. Праз паўгадзіны хады ў гэтым кірунку перад намі паўсталі муры разбуранага замка. Аднекуль
— Лесь, глянь! Тут пліта і, здаецца, надпіс нейкі ёсць…
— Што? Не жартуеш?!. — яшчэ не верачы, я падышла і стала таксама адграбаць пясок. Пальцы, і праўда, адчувалі на паверхні пліты нейкія паглыбленні і пукатасці, быццам нешта выдрана ці выбіта. — Якіясьці
Мокрыя і тлустыя ад поту валасы ўвесь час заміналі, лезлі ў вочы і ў рот, як іх ні папраўляй, зноў і зноў выбіваліся. Нарэшце мы нясмела пачалі чытаць пазначанае на пліце: «Яна блукае ў зацішы і цемры. Разам з ёй верны сябра. Удвох яны імкнуцца дагнаць сваю будучыню… Так было і так будзе. Але нішто ў свеце не вечнае». Пад гэтым загадкавым пасланнем стаяла пячатка ў выглядзе залатой гусі. Мы са Стасам пераглянуліся.
— Цікава, што гэта ўсё азначае! Можа, здані тут з’яўляюцца і пішуць дзіўныя лісты на камянях?!
— Так, так! Будзе нам весела, асабліва калі ўлічыць, што ўжо цямнее!
Цёмна. Мае вочы нібыта змярцвелі і больш не могуць успрымаць сваімі колбачкамі і палачКамі ні святла, ні колеру. I гэта не таму, што я аслепла, а толькі
«Гэта не пясок. Гэта натоўп. А пясчынкі — людзі. Самастойна яны не могуць вырашыць, куды ісці. Іншае вызначае іх шлях, і яны паслухмяна рухаюцца, самі не ведаючы куды. Мяняецца вецер — мяняецца моц і напрамак руху.А пясчынкі застаюцца ўсё тыя ж. Адно некалькі з іх у стане адарвацца ад астатніх і быць самі па сабе… Але гэтым надвор’я не робяць. I яны таксама залежныя, нягледзячы ні на што. I нас са Стасам занесла нашым ветрам у гэтую пустыню. Дзякуй Богу, мы разам. I ён спіць, стомлены і такі мілы. А я заснуць не магу…».
Механічна я схілілася над Стасам і пацалавала яго. Не зразумеўшы ўва сне, што адбылося, ён з усмешкаю перавярнуўся на другі бок.
«Нашыя жаданні не супалі з памкненнямі большасці, і мы апынуліся далёка ад Радзімы…
Мы жылі ў СССР. Складалі вершы, песні, рэспублікі братнімі называлі. Але я ніколі не адчувала, што Расія, Грузія і Казахстан з Узбекістанам былі блізкімі для мяне… Беларусь — краіна ў цэнтры Еўропы.Дзівосныя лясы і
мне здавалася, што бачу рыцара на белым кані наперадзе свайго войска, чую адгалоссе розных моў і ляскат зброі. Але не тыя баі вырашылі лёс Беларусі. Простым пясчынкам захацелася стаць залатымі,шляхетнымі. Ды не ўсё тое золата, што блішчыць. I вецер быў вельмі моцны — часта ён зносіў пясчынкі за сабою. А яны ўсё роўна хацелі блішчаць…»
— Алеся! Алеся! — клікаў Стас і трос мяне за плечы. — Ты зусім не рэагуеш… Што здарылася? Чаму такі разгублены выгляд і слёзы на шчоках? — спалохана пытаўся ён, калі я апрытомнела.
— Стас, няўжо ты не разумееш: я хачу дамоў! Мне абрыдзела туляцца па свеце.
Я хачуА замест гэтага мы блукаем, пераязджаем з месца на месца, нібыта качэўнікі якія…дзе-небудзь асесці. Мець свой, дом, у якім адчувала б сябе ў бяспецы.
Слёзы самі цурком пабеглі з вачэй. Я адчула сябе такой маленькай і слабай, падалося, што мой лёс даўно ўжо вырашаны, а я жыву па зададзеным сцэнарыі і не ў стане нічога змяніць. Чым больш я думала пра гэта, пра сваю мізэрнасць, тым мацней ліліся слёзы, і ад іх усё сціскалася ўнутры, што нават дыхаць было цяжка.
—
— Ага, — усміхнулася я і праз колькі хвіляў правалілася ў сон.
Публікуецца паводле: «Першацвет», № 6 за 1996 год