Прычынай падзення вежавага крана ў Мінску, як мяркуецца, стала парушэнне інструкцыі па мантажы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

Абвал вежавага крана з вышыні прыкладна 15 м адбыўся 3 сакавіка каля 16.30 на тэрыторыі будаўніцтва жылога дома па праспекце Газеты «Праўда».

— Падчас мантажу дадатковых элементаў вежавага крана (QTZ-80, 2007 г.в., грузападымальнасць 8 т, вытворчасць КНР) адбылося яго падзенне на праезную частку мясцовага праезду ад пр. Газеты «Праўда» ў напрамку да вул. Алібегава, — удакладнілі ў МНС.

Сур’ёзныя траўмы атрымаў машыніст крана — пры падзенні шматтоннай канструкцыі мужчына выпаў з кабіны на зямлю. З чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені і шматлікімі пераломамі ён дастаўлены ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Рух транспарту ў напрамку вул. Алібегава быў часова прыпынены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?