У беларускіх банках купіць гатоўку можна толькі па максімальна дапушчальным курсе. Нацбанк адобрыў рашэнне камерцыйных банкаў.
«Распачатыя Нацбанкам напярэдадні крокі па абмежаванні попыту на біржавым і міжбанкаўскім валютным рынку прывялі да росту попыту насельніцтва на наяўную замежную валюту ў апошнія дні. У гэтай сітуацыі практычна ўсе камерцыйныя банкі ўсталявалі курс продажу даляра на ўзроўні, адпаведным яго максімальна дапушчальнаму значэнню — плюс 2% да афіцыйнага курсу Нацбанка», — сказаў прадстаўнік банку агенцтву» Інтэрфакс-Захад «.

Паводле яго слоў, такая пазіцыя камерцыйных банкаў падтрымліваецца Нацбанкам, які зацікаўлены ў зніжэнні попыту на ўсіх сегментах валютнага рынку, у тым ліку і на наяўную замежную валюту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?