Беларусь накіруе 44,1 млрд рублёў бюджэтных сродкаў (у базісных цэнах 2006 года) на дзяржаўную праграму будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў органаў пракуратуры ў 2011 — 2015 гг.
Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай урада № 246 ад 28 лютага 2011.

У прыватнасці, у 2011 годзе аб’ём фінансавання дзяржпраграмы складзе 8,740 млрд рублёў, у 2012 годзе — 9,614 млрд рублёў, у 2013 годзе — 10,383 млрд рублёў, у 2014 годзе — 9,660 млрд рублёў, у 2015 годзе — 5,692 млрд рублёў.

У праграме значыцца 21 аб’ект, у тым ліку будзе пабудавана 18 новых будынкаў раённых і гарадскіх пракуратур, адзін будынак рэканструяваны. Таксама плануецца будаўніцтва гаража і прыбудова да будынка адной з пракуратур з падземнай аўтастаянкай і крытай стаянкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?