Паводле інфармацыі Белстата, атрыманай падчас перапісу насельніцтва ў 2009 годзе, па-беларуску свабодна размаўляюць тры з паловай мільёны чалавек.Калі быць дакладнымі - 3 508 895. Гэта 36,9% насельніцтва.
Яны складаюцца з 2,23 мільёна беларускамоўных грамадзян і 1,28 мільёна тых, хто размаўляе на іншых мовах, але свабодна валодае і беларускай.
Сітуацыя з расійскай мовай таксама неадзначная. Ёй свабодна валодаюць 7,98 мільёна чалавек. Гэта 83,9% насельніцтва. Здаецца, шмат. Але
з дадзеных Белстата вынікае, што больш за 1,52 мільёна чалавек не валодаюць расійскай мовай!Тыя, хто мяркуюць, што такія адказы дала толькі вёска, памыляецца - гараджан, якія не валодаюць расійскай мовай налічваецца амаль 850 тысяч чалавек.