Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 сакавіка ў Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі невялікі снег.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с, днём па паўночным захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–10°С, у Брэсцкай вобласці пры праясненнях да мінус 13°С, днём мінус 3 — плюс 2°С.

У Мінску 4 сакавіка пахмурна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–7°С, днём каля 0°С.

5 сакавіка ў Беларусі чакаецца пагаршэнне умоў надвор’я. Ноччу пераважна па паўночнай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, галоўным чынам снег, мокры снег, мяцеліца, месцамі слабы галалёд. У дзённыя гадзіны месцамі па Віцебскай вобласці моцны снег. Вецер заходні, паўночна-заходні 6–11 м/с, раніцай і днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, днём мінус 3 — плюс 3°С.

6 сакавіка ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Часам снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, днём 0 — мінус 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?