Лукашэнка: «Я ў спорце бачу ўсё, таму што каля ног у мяне заўсёды круцяцца тыя, хто працуе ў спорце» 16
Ён заявіў, што ўкладанні ў хакейны клуб «Дынама», не апраўдалі сябе.
25 лютага на нарадзе з новым складам урада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўкладанні ў хакейны клуб «Дынама», не апраўдалі сябе.
Звяртаючыся да міністра спорту і турызму Алега Качана, ён адзначыў: «Вы, Заічкоў [памочнік прэзідэнта па фізкультуры, спорце і развіцці турызму], Цяцерын [першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта], рваліся ўсё ў спорт. Вы галавой адказваеце — вы, тройка, адказваеце — за тое, што робіцца ў спорце наагул. І не трэба казаць, то там ваша, не ваша задача. Вось вы тройка, вы прэзідэнты ў гэтай сферы. Вы ведаеце, што я ў спорце бачу ўсё. Не таму, што я такі вялікі, а таму, што каля ног у мяне заўсёды круцяцца тыя, хто працуе ў спорце, хто спортам займаецца і гэтак далей».
«Таму я вам не абяцаю лёгкага жыцця. І не спыняйцеся ніколі на дасягнутым. Кшталту, ах, „Дынама“ у плэй-оф выйшла — усё, мы сваю задачу выканалі. Вы яшчэ грошай не апраўдалі тых, якія затрачаны на гэтую каманду», — заявіў Лукашэнка.
«Каманда добрая, сабраная, дашліфаваць яе трэба ў нечым. Калі бяруцца за справу — выйграюць, а калі так, несур’ёзна, ну так па бошцы атрымалі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.