ЗША павінны сур’ёзна разгледзець пытанне аб фізічнай ліквідацыі Муамара Кадафі, кажуць у апошнія гадзіны ў эфіры амерыканскай тэлекампаніі CNN.
«Чаму б для прадухілення гібелі тысяч людзей не забіць Кадафі кропкавым ракетным ударам?» — некалькі разоў на працягу двухгадзіннага эфіру ў пятніцу пытаўся ў сваіх гасцей вядучы CNN Вольф Бліцэр.

Гэтае пытанне ён задаваў і днём раней экс-кіраўніку камітэта палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША па пытаннях знешняй выведкі Піту Гукстры.

«Я магу сказаць, што выведка ЗША не ведае, дзе дакладна знаходзіцца Кадафі ў дадзены канкрэтны момант. Ён увесь час перамяшчаецца. Я не думаю, што яго можна вось так вось ліквідаваць кропкавым ударам «, — сказаў Гукстра.

Здушэнне рэжымам Муамара Кадафі акцый пратэсту ўжо прывяло да гібелі соцень людзей, а дэманстрацыі выліліся ў выніку ў паўстанне.

Кадафі не быў абраны на свабодных выбарах, ператварыў Лівію ў асабістую дыктатуру. Ён не раз парушаў нормы міжнароднага права, напрыклад, арганізоўваў тэрарыстычныя акты ў іншых дзяржавах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?