Камп’ютар, тэлефонны апарат, электронныя вагі,факс-мадэм , крыніцу сілкавання і іншыя рэчы вынес невядомы злачынца з будынка паштовай сувязі ў вёсцы Цюрлі.
Паводле заявы ў міліцыю аператара Маладзечанскага раённага вузла паштовай сувязі, здарэнне магло адбыцца ад 15 гадзін 30 хвілін 8 лютага да 6 гадзін 50 хвілін 9 лютага. Злодзей залез у памяшканне пошты, зламаўшы аконную рашотку і выбіўшы шкло.
Кошт скрадзеных рэчаў складае 3 мільёны 100 тысяч рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Крадзеж», паведамілі «РГ» у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення міліцыі Мінаблвыканкама.
0
0
0
0
0
0