На сустрэчы з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама намесніку старшыні БНФ Рыгору Кастусёву намякнулі, што БНФ варта пачаць шукаць сабе новы офіс. З цяперашняга, на Машэрава 8, партыю будуць намагацца выселіць.

«Там прысутнічаў кіраўнік аддзела па эксплуатацыі нежылога фонду. Адназначна мне было сказана, што на 99,9% яны будуць спрабаваць нас выселіць. Я сказаў, што мы будзем аспрэчваць у вышэйшых інстанцыях, у судовым парадку. Мне сказалі, што гэта нашае права. Але адзначана, што рыхтуйцеся, шукайце. Сказалі, што ёсць іншыя магчымасці атрымання офіса, не толькі дзяржаўны. Таму — «майце на ўвазе, што мы будзем імкнуцца вас выселіць».

Прычына высялення, па словах чыноўнікаў, у тым, што

Партыя БНФ некалькі разоў парушыла тэрмін аплаты арэнды ў мінулыя гады.

Але аддаваць памяшканне БНФ нейкай іншай арганізацыі не збіраюцца, сказалі ў ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. Праўда, там не выключаюць, што выселіць БНФ адразу не атрымаецца.

«Калі атрымаецца і БНФ вызваліць памяшканне ў добраахвотным парадку, гэтыя плошчы ЖРЭА забярэ для ўласных патрэбаў. А калі не атрымаецца, і горад скажа пакінуць, дык будзе сядзець БНФ, як і сядзеў. Пытанне гэтае (здаць у арэнду прыватніку) не разглядаецца і разглядацца не будзе».

Тым часам у БНФ ужо пачалі думаць пра варыянты пераезду.

«Ёсць многа альтэрнатыўных варыянтаў. Я ўжо імі займаюся. Пакуль рана пра іх казаць, таму што гэта толькі першыя спробы. Але я на месцы не буду сядзець і буду гэтым цесна і глыбока займацца», — распавёў Рыгор Кастусёў.

Дамова арэнды заканчваецца 1 красавіка,

таму калі праз суд не атрымаецца яе працягнуць, дык магчыма, што на звыклым Машэрава, 8 ужо не будзе сядзібы БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?