7 лютага адбылося пасяджэнне ініцыятывы «Беларускі выбар» (Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, Саюз «За мадэрнізацыю», «Зялёныя» і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу).

Было вырашана падтрымаць прапанову Партыі БНФ і падаць супольную заяўку на правядзенне 25 Сакавіка ў Мінску шэсця і мітынга, асноўным лозунгам якіх павінна стаць патрабаванне да ўладаў выпусціць палітзняволеных і спыніць пераслед апанентаў.

Да ўдзелу ў арганізацыі акцыі запрашаюцца ўсе іншыя салідарныя партыі і арганізацыі. Меркаваны маршрут шэсця — ад Акадэміі навук да сквера імя Янкі Купалы. Заяўка будзе пададзена на гэтым тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?