У Вялікабрытаніі афіцыйна пачалася зборка звышгукавога аўтамабіля Bloodhound, распрацоўшчыкі якога сцвярджаюць, што іх дзіця здолее развіць хуткасць да 1600 кіламетраў за гадзіну.

«Мы спадзяемся, што выпрабуем машыну ў Вялікабрытаніі ў канцы 2011 ці ў пачатку 2012 года», — сказаў Бі-бі-сі ў сярэдзіне мінулага года на авіясалоне ў Фарнбара галоўны інжынер праекта Марк Чэпман.

Калі выпрабаванні пройдуць нармальна, Bloodhound будзе дастаўлена ў Паўднёвую Афрыку, дзе на месцы аднаго з высахлых азёр будуць рабіцца спробы пабіць сусветны рэкорд хуткасці на сушы.

Для таго каб зрабіць гэта, машына павінна будзе развіць хуткасць звыш 1 228 кіламетраў у гадзіну — такую хуткасць прадэманстраваў звышгукавы аўтамабіль Thrust ў 1997 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?