Нацыянальны камітэт Аб’яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесніку старшыні АГП Яраславу Раманчуку. Яго далейшы лёс вырашыць з'езд партыі. Ад пасады вызвалены таксама Андрэй Дзмітрыеў.

Сябры АГП ініцыявалі пытанне аб яго далейшым удзеле ў жыцці партыі.

На пасяджэнні была заслухана пазіцыя былога кандыдата ў прэзідэнты ад АГП, які ў цэлым паўтарыў ўсё раней сказанае. З разгромнай крытыкай дзеянняў Яраслава Раманчука пасля 19 снежня выступілі ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч і намеснік старшыні Леў Марголін, а таксама іншыя актывісты АГП.

Сёння ж Нацыянальны камітэт АГП вызваліў ад пасады старшыні камісіі АГП па міжнародных пытаннях Андрэя Дзмітрыева. У часе прэзідэнцкай кампаніі ён узначальваў выбарчы штаб Уладзіміра Някляева. У ноч на 20 снежня Дзмітрыеў быў затрыманы, 3 студзеня вызвалены з сьледчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

Новым старшынём камісіі па міжнародных пытаннях абраны Юры Лаўрэнцьеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?