Спынена расследаванне крымінальнай справы па факце дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінуў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскі дзеяч Іван Нікітчанка,
паведамілі ў Маладзечанскім РАУС.

Нагадаем, сустрэчнае сутыкненне «Фальксвагена», якім кіраваў Іван Нікітчанка, з грузавіком «ЗіЛ» адбылося прыкладна ў 15.00 19 лістапада на 56-м кіламетры дарогі Мінск — Маладзечна — Нарач. Прычым, як паведамлялася адразу, менавіта легкавы аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху. Вучоны памёр ноччу 20 лістапада ў Маладзечанскай раённай бальніцы. Па факце ДТЗ была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, крымінальная справа спынена ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Вінаваты ў ДТЗ памёр. Паводле высноваў судова-медыцынскай экспертызы, падчас руху Івану Нікітчанку магло стаць дрэнна з сэрцам, і з-за гэтага ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком. Якіх-небудзь перашкод, якія маглі б прымусіць яго зрабіць такі манеўр, не было, сказалі ў Маладзечанскім РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?