wikipedia.org
Але Польшчы варта падтрымліваць апазіцыю ў Беларусі, мяркуе польскі лідар.
У інтэрв’ю Польскаму радыё 6 лютага ён адзначыў, што Польшча робіць для беларускай апазіцыі больш, чым
Прэзідэнт выказаў нязгоду з папрокам з боку кіраўніцтва польскай
Камароўскі адзначыў, што
замежная палітыка павінна быць гнуткай.
Паводле яго слоў, Польшча ўвесь час спрабуе штосьці рабіць, спадзеючыся, што гнуткасць будзе праяўлена і іншым бокам.
На тэрыторыі Беларусі жывуць тысячы палякаў, і палітыка пад лозунгам «не размаўляем, толькі ціснем» была б для іх знішчальнай, заявіў прэзідэнт. Гэты аргумент, паводле меркавання Камароўскага, можа пераканаць палітыкаў «Права і справядлівасці» ў неабходнасці спрабаваць штосьці змяніць на ўсходзе ад Польшчы.
Камароўскі таксама сказаў, што адсутнасць добрай праграмы ўсходняй палітыкі з’яўляецца слабасцю Еўропы. Ён паведаміў, што імкнецца падкрэсліваць важнасць гэтага кірунку палітыкі ў гутарках з прадстаўнікамі заходніх суседзяў Польшчы — такіх, як Германія і Францыя.
* * *
Як паведамлялася раней, 2 лютага ў Варшаве адбылася канферэнцыя «Салідарнасць з Беларуссю». Яе мэта — прэзентацыя прапаноў Польшчы, ЕС і ЗША па падтрымцы дэмакратычнага руху Беларусі. Выступаючы на канферэнцыі, польскі міністр замежных спраў Радослаў Сікорскі заклікаў беларускую апазіцыю чэрпаць натхненне ў дзейнасці польскага руху «Салідарнасць», які зверг камунізм у Польшчы ў 1989 годзе, і прадказаў Аляксандру Лукашэнку ўцёкі з уласнай краіны.
Пасля снежаньскіх падзей у Беларусі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сваіх публічных выступленнях неаднаразова абвінавачваў Польшчу, а таксама Германію ў спробе дзяржаўнага перавароту і звяржэння канстытуцыйнага ладу ў Беларусі.