6 лютага ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбыўся вечар праваслаўнай моладзі «Зімовы баль у дзень святой Ксеніі Пецярбургскай»,

арганізаваны Маладзёжным цэнтрам у гонар найпадобнага Серафіма Сароўскага і Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі пры падтрымцы Аб’яднання моладзі Беларускай праваслаўнай царквы.

Сёлета баль быў прымеркаваны да дня памяці блажэнных Ксеніі Пецярбургскай і Валянціны Мінскай.

Падобнае мерапрыемства праводзіцца ў трэці раз. Яно накіравана на арганізацыю альтэрнатыўнага сучаснай масавай клубнай культуры вольнага часу моладзі, знаёмства праваслаўных маладых людзей з розных гарадоў Беларусі, а таксама на папулярызацыю культуры адносін, майстэрства зносін праз адраджэнне баляў і знаёмства з бальнай культурай і танцавальнымі традыцыямі розных народаў.

Удзельнікамі цяперашняга балю сталі каля 100 танцавальных пар з Мінска, Брэста, Гомеля, Бабруйска, Гродна, Кобрына.

Праграма балю ўключала тры танцавальныя аддзяленні: «Рускія сезоны», «Праменад па Заходняй Еўропе», «Танцы народаў свету».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?