Назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ад БХК з Глыбокага Кастуся Шыталя не пакідае ў спакоі мясцовая міліцыя.

28 студзеня яму патэлефанаваў на мабільны тэлефон мясцовы ўчастковы Альхімёнак, які хацеў пагутарыць з актывістам наконт ягонага назірання пад час прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым ён паведаміў, што у міліцыю прыйшла некая «папера на яго».

Затым супрацоўнікі міліцыі наведалі ягоную маці, якую спрабавалі распытаць пра удзел сына ў кампаніі па назіранні за выбарамі. Наступнага разу міліцыянты спрабавалі ўручыць маці позву на допыт сына, аднак яна адмовілася яе прымаць, бо Кастусь дома не пражывае. Супрацоўнікі міліцыі тэлефанавалі нават у Браслаў, дзе ён браў удзел у рэлігійнай імпрэзе, спрабуючы такім чынам знайсці актывіста.

Сам Кастусь Шыталь лічыць, што яго пераследуюць за тое, што ў день выбараў ён зафіксаваў факты парушэннявыбарчага заканадаўства на Глыбоцкім выбарчым участку № 2, якія затым сталі вядомыя грамдадству праз незалежныя СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?