Сярод іх — Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін, Аляксандр Францкевіч, Яўген Сілівончык і Дзмітрый Дубоўскі (апошні, якога называюць «ідэйным натхняльнікам», знаходзіцца ў вышуку).
Як адзначае «Ежедневник», у іх дзеяннях не было ніякіх палітычных матываў,
хлопцам проста падабалася падпальваць.
Першапачаткова ў адносінах падпальшчыкаў была распачатая крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні імі хуліганства. Аднак па выніках расследавання абвінавачванне перакваліфікавалі ў «наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам арганізаванай групай».
Анархістам пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0