Некаторыя сувеніры мінскага «Крышталя» выклікаюць супярэчлівыя пачуцці.
Гарэлка для найлепшага кіроўцы.
Для творчых пошукаў.
Харошы салдат — п'яны салдат?
Гарэлка нафтавікам.
Ёсць салдацкая, чаму не быць і афіцэрскай.
Чэмпіён!
На сайце РУП «Мінск Крышталь» можна азнаёміцца з прадукцыяй лікёра-гарэлачнага прадпрыемства. У тым ліку і з сувенірнай. Вось тут наведніка сайта і чакаюць пэўныя сюрпрызы. Некаторыя сувеніры выклікаюць супярэчлівыя пачуцці. Напрыклад, падарункавы набор «Харошаму салдату», «Найлепшаму кіроўцу тысячагоддзя», ці «Сусветнаму нафтавіку». Сваёй увагай вытворца не абмінуў творчых асобаў і спартыўных заўзятараў — іхняй увазе прадстаўленыя сувенірныя наборы «Заўсёды ў творчым пошуку…» ды «Беларусь — чэмпіён».





