У сэрвісным цэнтры «Белтэлекама» у Менску зарэгістраваны 800 000 абанент byfly. Ім стала юрысконсульт Алена Ігнацьева.

Ва ўрачыстай абстаноўцы юбілейнага абанента павіншавалі дырэктар філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Сяргей Папкоў і супрацоўнікі ўчастка продажу паслуг. Кампанія падарыла дзяўчыне бясплатнае карыстанне паслугай byfly на тарыфным плане «Дамасед» цягам года.

Нагадаем, byfly разлічваў падлучыць 1,1 млн абанентаў яшчэ да канца 2010 года, аднак не змог выканаць план.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?