У матчы за Суперкубак Беларусі сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда». Матч пройдзе 27 лютага ў мінскім футбольным манежы (пр. Пераможцаў, 20/2),

паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Раней у футбольных колах выказвалася думка, што сёлета Суперкубак непатрэбны, бо чэмпіёнам краіны і ўладальнікам Кубка Беларусі стала адна каманда, БАТЭ і «Тарпеда» гулялі ў фінале Кубка краіны ў маі 2010 года і барысаўскі клуб перамог.

8 сакавіка 2010 года ў самым першым матчы за Суперкубак гулялі БАТЭ і наваполацкі «Нафтан» — 3:2 (пенальці).

***

Сёння таксама стаў вядомы каляндар матчаў ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе.

Першыя гульні пройдуць 1 і 2 сакавіка, у адказ — 5 і 6 сакавіка

1 сакавіка «Шахцёр» — «Дынама» (Брэст)
2 сакавіка: «Партызан» — «Гомель»
«Неман» — «Нафтан»
«Белшына» — «Мінск»

5 сакавіка: «Дынама» (Брэст) — «Шахцёр»
6 сакавіка: «Гомель» — «Партызан»,
«Нафтан» — «Нёман»
«Мінск» — «Белшына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0