Абвінавачаньне паводле часткі 1 і часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ(актыўны ўдзел у масавых беспарадках) прад’яўленае адразу чатыром удзельнікам Плошчы: Алесю Кіркевічу, Зміцеру Дразду, Сяргею Казакову і Уладзіміру Яроменку.

Гарадзенскаму «маладафронтаўцу» Алесю Кіркевічу, які змешчаны ў СІЗА КДБ у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад’яўленае абвінавачаньне паводле 2 часткі артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ(актыўны ўдзел у масавых беспарадках).

Дрозд Дзмітрый — сябра ініцыятыўнай групы А. Саннікава, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 1 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага па ч.2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) — утрымліваўся ў ІЧУ н вул. Акрэсціна. Зараз пераведзены ў СІЗА на Валадарку.

Казакоў Сяргей — актывіст «Еўрапескай Беларусі», 27 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага)

Яроменак Уладзімір — актывіст «Маладога Фронту», адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 20 снежня, яшчэ 7 сутак правёў у ІЧУ на вул. Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 28 студзеня стала вядома, што ён затрыманы ў якасці падазраванага па дадзенай справе (пад вартай у СІЗА КДБ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?