Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук узначаліў Вячаслаў Даніловіч. Ён замяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Каваленю, які кіраваў установай з 2005 года.
Спадар Даніловіч з'яўляецца даследчыкам нацыянальнага беларускага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Ад 2006 году ён працаваў намеснікам кіраўніка Інстутута гісторыі.