Эўрапейская камісія павялічыла ў чатыры разы фінансавую дапамогу на падтрымку правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Пра гэта на донарскай канфэрэнцыі ў Варшаве паведаміў камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле.

Паводле Фюле, дапамога павялічыцца да 15.6 мільёнаў эўра зь цяперашніх чатырох мільёнаў.

Мэта міжнароднай канфэрэнцыі донараў «Салідарныя зь Беларусьсю» — узмацніць фінансавую і іншую дапамогу дэмакратычнай супольнасьці, незалежным СМІ і беларускім студэнтам, выключаным з ВНУ за сваю апазыцыйную дзейнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?