Зборная Беларусі па настольным тэнісе ўступіла камандзе Польшчы ў матчы Еўрапейскай лігі нацый.
У Мінску прайшоў матч жаночых зборных каманд па настольным тэнісе Беларусі і Польшчы ў рамках турніру Еўрапейскай лігі нацый.
Беларуская зборная ўступіла камандзе Польшчы з лікам 2:3:
Вікторыя Паўловіч — Катаржына Гржыбоўска — 3:0
Алена Дубкова — Наталля Партыка — 0:3
Аляксандра Прывалава — Магдалена Шчаркоўска — 1:3
Вікторыя Паўловіч — Наталля Партыка — 3:0
Вераніка Паўловіч / Аляксандра Прывалава — Катаржына Гржыбоўска / Магдалена Шчаркоўска — 2:3.
Да ўчарашняга матчу зборная Беларусі ў сваёй групе «В» ужо двойчы сустракалася са спартсменкамі Англіі і правяла па адной сустрэчы з прадстаўніцамі Францыі і Польшчы. Ва ўсіх сустрэчах нашы тэнісісткі атрымалі перамогу.
У групе «А» лідарамі з’яўляюцца зборныя Чэхіі і Расіі.