Пад візавыя санкцыі Еўрасаюза патрапілі і кіраўнікі некаторых спартовых федэрацый Беларусі.
Так, уязджаць у Еўропу забаронена кіраўніку Федэрацыі футбола Генадзю Нявыгласу, які ў мінулым узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.

Таксама пад санкцыі трапілі кіраўнікі Федэрацыі гандбола, біятлона і гарналыжнага спорту — адпаведна колішні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў і былая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч. Забаронены ўезд у Еўрасаюз і для прэзідэнта Алімпійскага камітэта і кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, ЕС увёў візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў у адказ на парушэнні падчас выбараў і масавыя затрыманні апазіцыянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?