Народная мудрасць гаворыць, што доранаму каню ў зубы не глядзяць, і калі табе
прынятая ў дар нерухомасць, якой яна нават не карысталася, абярнулася для яе злым жартам.Зрэшты, пра ўсё па парадку.
У ліпені далёкага 1975 года Людміла Аляксандраўна была прынятая правадніком вагонаў на Брэсцкі вагонны ўчастак. У аддзяленні Беларускай чыгункі яна працавала да ліпеня
У верасні
Вось толькі Людміле Аляксандраўне, якая больш за дваццаць гадоў пражыла ў гэтым «інтэрнаце», даць кватэру і засяліць на пастаяннае жыхарства адмовілі наадрэз. Чаму?
У адказах дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка», атрыманых жанчынай на яе скаргі, сказана: жылыя памяшканні ў доме № 16 па вул. Сацыялістычнай у в. Абяроўшчына аддадзеныя грамадзянам, з якімі да рэканструкцыі будынка былі заключаныя дамовы найму і высяленне якіх немагчымае без прадстаўлення ім іншага жылля.
А ў Людмілы Аляксандраўны, выяўляецца, зарэгістраванае права ўласнасці на палову жылога дома, які складаецца з двух пакояў, пры ўсяленні ў якія яе сям’і жанчына не можа быць аднесеная да катэгорыі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Дом, атрыманы ёю па дамове дарэння, знаходзіцца на тэрыторыі таго ж Расненскага сельскага савета, што і інтэрнат у Абяроўшчыне. З улікам таго, што жанчына не знаходзіцца ў працоўных адносінах з арганізацыямі Беларускай чыгункі, даць ёй кватэру ў рэканструяваным інтэрнаце няма прававых падставаў. Маўляў, рэгіструйцеся ў доме, які належыць вам на праве ўласнасці, таму што кватэра вам у адрамантаваным інтэрнаце не свеціць.
Людміла Аляксандраўна расказала, што для вырашэння праблемы звярталася ў шэраг сталічных інстанцый, але яе лісты нязменна спускаліся для разгляду ў тую арганізацыю, на якую яна скардзіцца і ў якой, на думку жанчыны, зрабілі несправядліва, пазбавіўшы яе жылля.
— Дамова дарэння на звычайны сельскі дом у в. Чэпелі была аформленая маёй мамай пасля смерці нашага бацькі, яшчэ ў 1994 годзе, — тлумачыць Людміла Аляксандраўна. — Палова яго адышла брату, другая палова — мне. Але ў гэтым доме да гэтага часу жыве наша састарэлая мама. Калі б у мяне была магчымасць туды засяліцца, я, вядома, не стала б жыць у нядобраўпарадкаваным інтэрнаце. Разам з яшчэ адной жанчынай мы не адзін год дамагаліся, каб у нашым «інтэрнаце» нарэшце зрабілі рамонт. Дарэчы, даведку, што ў мяне зарэгістраванае права ўласнасці на палову бацькоўскага дома, у Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі я падала да пачатку рэканструкцыі інтэрната. Але тады я, як і іншыя жыхары, атрымала паведамленне: пасля заканчэння капрамонту мне будзе дадзенае жылое памяшканне плошчай, не меншай за тую, якую мы з дачкой займалі да рэканструкцыі. Няўжо, маючы працоўны стаж 37 гадоў, з якіх 19 адпрацавала на чыгунцы, я не зарабіла аднапакаёвую кватэру?! Некаторыя атрымалі ў гэтым доме жыллё, засяліліся ў інтэрнат за паўгода да пачатку капрамонту. Адна жанчына звольнілася з чыгункі больш за дзесяць гадоў таму паводле ўласнага жадання, пасля чаго з’ехала за мяжу і ў інтэрнаце не жыла. Але потым, прыбыўшы
Рашэнне — за судом
На пытанне пра тое, як вырашыць праблему, першым прыходзіць у галаву адказ: калі частка дома, прынятая ў дар, жанчыне не патрэбная і ў яе няма ні магчымасці, ні жадання карыстацца ёю, то ці не лепш ад яе адмовіцца наогул? Напрыклад, вярнуць усё на зыходную пазіцыю. Пражывае ў доме маці Людмілы Аляксандраўны, дык, можа, няхай яна і будзе яго ўласніцай? Але выявілася, што такі шлях у дадзенай сітуацыі цалкам непрымальны, бо ў гэтым выпадку Людмілу палічаць асобай, якая наўмысна пагоршыла свае жыллёвыя ўмовы шляхам адчужэння паловы дома.
У Палажэнні аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, прадстаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана ўказам прэзідэнта РБ № 565 ад 29 лістапада 2005) сказана, што тымі, хто мае патрэбу, з’яўляюцца грамадзяне, што «не маюць жылых памяшканняў ва ўласнасці і (або) у карыстанні ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлiк». Людміла Аляксандраўна для атрымання пакоя ў інтэрнаце, што знаходзіцца ў в. Абяроўшчына, стаяла на ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу, па месцы сваёй працы. Тым не менш адмаўляючы ёй у засяленні па месцы рэгістрацыі, прадпрыемства «Беларуская чыгунка» спасылаецца на тое, што вёскі Абяроўшчына і Чэпелі знаходзяцца на тэрыторыі аднаго і таго ж сельскага савета. Ці ёсць у гэтым рацыя? У Вялікім энцыклапедычным слоўніку панятак «населены пункт» вызначаны як «населенае месца, першасная адзінка рассялення людзей у межах аднаго забудаванага зямельнага ўчастка (горад, пасёлак гарадскога тыпу, сяло)». На ўліку ў Расненскім сельскім савеце як грамадзянка, што мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, Людміла Аляксандраўна не стаіць. Але калі ўжо на тое пайшло, то ў населеным пункце Расна жылога памяшкання ў яе няма ні ва ўласнасці, ні па дамове найму.
Стаміўшыся атрымліваць адпіскі, Людміла Аляксандраўна наважылася падаць позву ў суд, каб ён, узважыўшы ўсе выкладзеныя тут абставіны, пастанавіў, ці мае яна патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.





