Віталь Гуркоў — адзін з беларусаў, дзякуючы поспехам якога любы тайландскі хлапчук ведае, што сталіца Беларусі — Мінск.
Свой першы чэмпіянат свету ён выйграў у 16 гадоў. Віталь —
Мы заспелі спартоўца падчас яго адпачынку, у адзіны момант, калі баец можа не думаць пра трэніроўкі, харчаванне і рэжым дня.
— Якія найбліжэйшыя мэты, Віталь?
— Як мінімум — чэмпіянат Еўропы ў траўні і ў жніўні чэмпіянат свету, але хацелася б такога, дзе мяне яшчэ не было. Хачу больш прафесійных баёў, ну і працаваць над сабой.
— Што трэба ў нас у РБ, каб спаборніцтвы і ўмовы для байцоў былі вышэйшыя на ўзровень?
— У нас усё ёсць. Хіба што не так часта бываюць турніры такога размаху як K1, для гэтага патрэбная добрая спонсарская падтрымка.
— Апошнім часам у многіх спартоўцаў ёсць людзі, якія прасоўваюць іх да вядомасці, заключаюць кантракты. Як ты ставішся да таго, што ў байца павінен быць свой мэнэджар?
— На жаль, у нашым свеце гэта неабходна. Асабіста мне гэта вельмі не падабаецца, але на некаторыя турніры без гэтага проста не трапіш. Сістэма наладжаная, пірог падзелены, і ты можаш быць байцом якога заўгодна ўзроўню, але калі ў цябе не будзе пісьменнага прамоўшану, ты не пераскочыш праз сябе.
У гэтым плане я пакутую ўжо даўно. Напрыклад, у 2007 я баксаваў з канадцам на чэмпіянаце свету ў фінале і выйграў у яго без праблем. Праз месяц гэты баец стаў чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў.
Значна прасцей з тытуламі ў Нідэрландах. Ніхто не глядзіць, колькі ў цябе фанцікаў у кішэні. Глядзяць канкрэтна: хто, калі, з кім біўся і хто, каго, як перамог.
— Як настройваешся перад боем?
— У асноўным стараюся злавіць так званы халодны стан, каб быць абыякавым (у добрым сэнсе) да ўсяго, што адбываецца. І трэба ўсведамляць свае дзеянні. Калі ты прапусціш ўдар і прысядзеш, разумееш: «Бывае і так. Упаў — працягнуў далей бой».
Вядома, зараджаю сябе рознымі пазітыўнымі думкамі: кожны паядынак — гэта ж цікава. Бывае ў спартоўцаў апатыя да ўсяго, а бывае, што нервовая сістэма наадварот пераўзбуджаная. Я спрабую знайсці залатую сярэдзіну.
— Віталь, ты ўжо праз 2 гады трэніровак выйграў свой першы чэмпіянат свету. Якія якасці павінен мець пераможца?
— Павінен быць унутраны стрыжань і воля да перамогі, памножаныя на працавітасць. Перш за ўсё трэба перамагчы самога сябе. Калі ты не можаш даць рады самому сабе, то як зможаш перамагчы суперніка? У любой справе трэба нейкае самаахвяраванне.
— Успомні свой першы бой.
— У першым баі мяне вынеслі за некалькі секундаў. Гэта быў нават не бой, а спарынг. Мне было гадоў чатырнаццаць, і ў канцы трэніроўкі трэнер паставіў нас з сябрам. Я ўсё думаў: «Як гэта? Я зараз буду з ім біцца. Гэта ж мой сябар!» Не ведаю, пра што думаў ён, але мне здавалася, што не будзем мы сур’ёзна, зараз папрацуем
— А памятную бойку з юнацтва?
— У школе часта былі канфлікты. Але бывалі і смешныя гісторыі проста праз нежаданне біцца.
Мы збіраліся з’язджаць за мяжу і сядзелі ў кампутарным клубе з дакументамі. Шмат вольных месцаў, я ўзяў крэсла побач і сеў з таварышам. І тут падыходзіць нейкі мужык якраз на суседняе месца і проста вырывае
Я не разумеў, чаго ён ад мяне хоча. Павярнуўся, бачу, нейкі дзядзька стаіць, і далей у манітор гляджу. Ён кажа: «Ты доўга яшчэ сядзець тут будзеш?», Я ў адказ: «А ў чым справа? Прайдзіце 2 метры і вазьміце крэсла сабе, ён: «Табе трэба, ты і вазьмі!» Я тады яшчэ ветлівы зусім быў, заяўляю: «Прабачце. Але ў дадзенай сітуацыі крэсла патрэбнае,
І тут ён не вытрымаў і выхапіў крэсла. Ну і стаім мы як двое бараноў і трымаемся за гэтае крэсла. Ён яго тузае, а я не аддаю, ён на мяне глядзіць, я на яго. Тут ён не вытрымлівае і хапае мяне за шыю. Я яго проста праз руку: «Бам!» І ён паляцеў кудысьці на падваконне, кветкі паскідаў яшчэ. Я проста абняў яго і хацеў супакоіць. А ён кідае кулакі, спрабуе выкарыстаць супраць мяне забароненыя прыёмы і ўдарыць у пах. Узяў яго за галаву, даў туды раз каленам, палілася кроў, і нас адразу разнялі прысутныя. А ён не уціхамірваецца, усё ўгаворваў выйсці з ім на вуліцу. І сябар мой яшчэ: «Малы! Глядзі толькі не стукні яго моцна, тут жа побач міліцыя, а мы павінны з’ехаць за мяжу». Мужык чакаў нас і ўсё не спыняўся. Тады мой сябар падышоў да яго і ўручыў у рукі плакат, дзе былі нашы фатаграфіі да спаборніцтваў і кажа: «Вось гэты малы чэмпіён свету ў гэтым годзе, глядзі, колькі ў яго тытулаў. Калі хочаш: ідзі, біся з ім». Мужык параўноўвае фота, пару секунд у яго няма словаў, і заяўляе: «Ну, я ж не прафесіянал. Ідзіце. Мне проста было цікава: я цябе б’ю, а ты мае ўдары неяк абыходзіш. У мяне проста спартыўны інтарэс быў!»
— Як змагаешся з ператрэніраванасцю?
— Адцягваюся рознымі падзеямі, вядома, блізкія людзі дапамагаюць, музыку слухаю пастаянна і імкнуся разнастаіць заняткі. Адцягваюся, каб трошкі засумаваць па трэніроўках.
— Раскажы пра асаблівасці вулічных канфліктаў.
— Любы канфлікт заўсёды можна абысці. Але як сказаў мне адзін псіхолаг, «ёсць тыпы людзей, якіх пакуль не ўдарыш, яны не зразумеюць». Я ўжо не памятаю, калі апошні раз біўся на вуліцы.
— Якія якасці павінен мець мужчына, на тваю думку?
— Дабрыню, сілу, справядлівасць. Дабрыня, падмацаваная сілай. І бывае нават, калі яна павінная падмацоўвацца кулакамі.
— Якія ты бачыш у сабе змены дзякуючы перамогам і паразам у спорце? .
— Змены ў любым выпадку прыходзяць з узростам. Дзякуючы досведу, які атрымліваеш па жыцці. Я ўвогуле не падзяляю спорт і жыццё. Я стаў спакайнейшым. Ведаю, на што здольны.