зазначыў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Сямашка.

Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Егіпет. Тым жа, хто цяпер знаходзіцца ў гэтай краіне,

міністэрства раіць не пакідаць курортных зон і не наведваць Каір.

Паводле словаў суразмоўцы, беларусы апынуліся не з палахлівых:

так, ад загадзя набытых тураў адмовіліся толькі 3–5% кліентаў турфірмаў.
Вялікага спаду актыўнасці па гэтым напрамку ў сувязі з беспарадкамі ў Егіпце турфірмы не адчулі. «Інфармацыі пра тое, што турфірмы не ідуць насустрач турыстам і не кампенсуюць выдаткі тым, хто адмовіўся ад паездкі, у нас няма», — адзначыў прэс-сакратар.
У тым выпадку, калі ў турфірме ўсё ж адмовяць у кампенсацыі выдаткаў, турыст мае поўнае права звяртацца ў суд.

У адпаведнасці з арт.12 закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» выканаўца абавязаны зняць паслугу, калі такая паслуга прычыняе ці можа прычыніць шкоду жыццю, здароўю і маёмасці спажыўца, у гэтым выпадку турыста. Страты, нанесеныя спажыўцу ў сувязі з адмовай ад паслугі, павінен пакрыць выканаўца (прадавец) у поўным аб’ёме. Таму ў такіх абставінах турыст мае права патрабаваць ад турфірмы вярнуць яму грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?