У суботу і нядзелю прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве арганізавалі пікеты салідарнасьці з палітвязьнямі. Акцыі адбыліся насупраць амбасады Беларусі ў Расеі.

Прамаўляе адзін з арганізатараў акцыі, актывіст беларускай грамады і былы ўдзельнік дысыдэнцкага руху ў СССР Якуб Шагідзевіч: «Акцыя прысьвечаная аднаму: каб дабіцца свабоды для палітычных вязьняў у Беларусі. Мы, выхадцы зь Беларусі, якія жывуць у Маскве, вельмі перажываем за стан рэчаў у Беларусі. Жахлівая расправа Лукашэнкі над грамадзянамі вядзе да таталітарызма, і ў 21 век ніякіх посьпехаў у Беларусі з гэтым дыктатарам ня будзе.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?