Эканамісты Дортмундскага коледжа сумесна з Універсітэтам Уорыка (Вялікабрытанія) высветлілі, што больш рэгулярны сэкс робіць чалавекатакім-жа шчаслівым, як дадатковыя $50 000 у год.
Праца атрымала назву «Грошы, сэкс і шчасце: Эмпірычнае даследаванне» (Money, Sex and Happiness: an Empirical Study). Праца Дэвіда Блэнчфауэра і Эндру Освальда сведчыць: павелічэнне частаты сэксуальных кантактаў з аднаго раза на месяц да аднаго раза ў тыдзень выклікае такую ж колькасць шчасця, як павелічэнне гадавога заробку на $50000. «Самае дзіўнае, — гаворыць Блэнчфауэр — што грошы прыносяць радасць, але не настолькі поўную, як спадзяюцця людзі.
Даследаванне ахапіла каля 16 000 амерыканцаў, якіх апыталі ў
Кіраўнік навазеландскага «аддзелу сэксуальнай тэрапіі» Робін Солсберы паведаміла: «Я працавала для кліентаў, якія былі нашмат багацейшыя за мяне, і пабачыла, што багацце не робіць людзей шчаслівымі. Людзям патрэбны рэгулярны сэкс для душэўнага задавальнення».
Аднак простыя людзі не згодныя з вучонымі. Апытанне на сайце газеты The Press паказала, што паміж сэксам і грашамі людзі часцей выбіраюць грошы.