Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння ў Маскве абмеркаваў з кіраўніцтвам Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі падрыхтоўку да запуску беларускага касмічнага апарата, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Наш праект уступае ў завяршальную стадыю, — сказаў Міхаіл Мясніковіч на нарадзе ў Раскосмасе. — Хацелася б заслухаць даклады аб заключных работах, каб можна было прыняць адпаведныя рашэнні».

У сваю чаргу кіраўнік Раскосмасу Анатоль Пярмінаў выказаў надзею, што пасля запуску беларускага спадарожніка супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў касмічнай сферы не толькі захаваецца, але і прымножыцца.

Як плануецца, апарат мае стартаваць увесну 2011 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?