Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп, паведаміла, што сёння адміністрацыя Партызанскага раёна Минска выдала ёй дакумент, паводле якога яна прызнаная апякункай унука Даніка.
Трохгадовы Данік, сын Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, застаўся без апекі бацькоў, і ім ужо зацікавіліся сацыяльныя службы.
«Хоць так, я радая. А то я была ў такім шоку, такім стрэсе. А цяпер я ведаю, што Даніка не забяруць», — заявіла Люцына Бяльзацкая.





