Аперацыю ў Германіі перанеслі на некалькі месяцаў.
Насця Навумава.
Насця Навумава з мамай вярнуліся з Германіі. Дзяўчынку не ўзяліся аперыраваць. Яе дасканала абследвалі на найноўшых аппаратах і ў выніку высветлілі, што пухліна актыўная. Пра гэта ў сваім блогу паведамляе Таццяна Салдаценка, якая займаецца дапамогай дзецям з анкалагічнымі захворваннямі.
Аперацыя ўскладняецца тым, што пухліна аточаная сасудамі, якія патрабуюць замены. Пакуль што лекары прапанавалі адмысловую хіміятэрапію працягласцю ў тры месяцы. А ўжо па яе выніках будзе разглядацца пытанне неабходнасці аперацыі.
Дзяўчынка трапіла ў дзіцячы анкацэнтр у 2007 г. пасля траўмы нагі. Дыягназ — альвеалярная рабдаміясаркома правай галёнкі, II стадыя. Яна мужна перанесла 9 курсаў хіміятэрапіі, дзве аперацыі і курс прамянёвай тэрапіі. Хвароба адступіла да 2010 г. Добрыя людзі сабралі грошы на аперацыю ў Германіі ў клініцы медуніверсітэта Гросхадэрн у Мюнхене. Перад Новым годам дзяўчынка з мамай паехала ў Германію на лячэнне. Збор сродкаў на лячэнне Насці не спыняецца.





