Пра гэта паведамілі ў менскай гарадзкой міліцыі.61-гадоваму загадчыку лябараторыі ядзернага інстытуту «Сосны» Івану Кулікову выставілі абвінавачаньне, пасьля чагоэкс-прэтэндэнта арыштавалі.
«Івану Кулікову выстаўленае абвінавачаньне паводле 3 часткі
У мінулую выбарчую кампанію Іван Кулікоў спрабаваў абірацца на прэзыдэнта, але сышоў з выбарчай гонкі на пачатку збору подпісаў. Спадара Кулікова затрымалі 3 дні таму супрацоўнікі міліцыі Заводзкага РАУС. У міліцыі казалі, што гэтая справа не зьвязаная зь мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі.
Сваякі навукоўца выказвалі меркаваньне, што да ягонага затрыманьня, наадварот, датычная менавіта палітыка. 19 студзеня стала вядома, што зь Беларусі зьехала ў Маскву дачка былога прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі.





