Вядучы АНТ Сяргей Дарафееў заявіў што
Я працягваю заставацца дырэктарам дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ.Пра працу ў эфіры і вяртанне «Выбару» і «Выбар+» гаворкі цяпер не ідзе. Нарэшце ўсё вызначана. Так што, цяпер у мяне будзе больш вольнага часу. Буду вучыцца, удасканальваць сваю замежную мову і разглядаць прапановы. Праграмы «Выбар» і «Выбар+» мяне шмат чаму навучылі. Упэўнены, і гледачоў таксама. У нас у краіне шмат таленавітых і адукаваных людзей. Яшчэ разоў хачу падзякаваць усім за падтрымку і добрыя словы ў свой адрас. Да сустрэчы ў эфіры!», — расказаў ён у інтэрв’ю «Камсамольскай правде» в Белорусіі»
Дарафееву не даравалі шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай у часе ток-шоу «Выбар», прысвечанага вынікам прэзідэнцкіх выбараў.
Ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.
Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў Дарафеева «хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца».





